На Магілёўшчыне два рыбакі праваліліся пад лёд (фота)
6 снежня хоцімскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў вадасховішчы каля вёскі Елавец два чалавекі праваліліся пад лёд і не могуць самастойна выбрацца.
Няўдалых рыбакоў ратавальнікі пабачылі за 100 метраў ад берага. Мужчыны трымаліся за край лёду і клікалі на дапамогу. Гэта, як выявілася, былі жыхары Хоцімска — аднаму 39, другому 37 гадоў. Пры дапамозе выратавальнай дошкі іх даставілі на бераг.
Медыкі шпіталізавалі пацярпелых з папярэднім дыягназам "агульнае пераахаладжэнне" ў Хоцімскую цэнтральную раённую лякарню.
Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, прычынай здарэння стаў занадта тонкі лёд, на які выбраліся рыбакі. Лёд таўшчынёй у 3-4 см іх проста не вытрымаў.
Фота: mchs.gov.by