На Маршы супраць тэрору затрымана 5 журналістаў, двое моцна збітыя

Марш супраць тэрору ў Мінску 1 лістапада 2020 года / Еўрарадыё
Марш супраць тэрору ў Мінску 1 лістапада 2020 года / Еўрарадыё

Падчас Маршу супраць тэрору сілавікі затрымалі 5 журналістаў. Па інфармацыі "Беларускай асацыяцыі журналістаў", затрыманы і моцна збіты фотакарэспандэнт газеты "Новы час" Дзмітрый Дзмітрыеў. Ён знаходзіцца ў РУУС Партызанскага раёна. Таксама затрыманыя рэпарцёры гэтага ж выдання Аляксандр Зяньковіч і Яна Трусіла. Яны ў Кастрычніцкім РУУС.

Таксама вядома пра затрыманне аператара Дзмітрыя Солтана з "Белсату" — ён моцна збіты, знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС, у яго забралі камеру і тэлефон, і Юрыя Шамшура з агенства ТАСС. Апошняга пасля праверкі дакументаў адпусцілі.

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" на дадзены момант вядомыя імёны шасцідзесяці затрыманых 1 лістапада. Спіс пастаянна абнаўляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі