На матч БАТЭ — "Партызан" непрададзенымі засталіся каля 2000 квіткоў

Сёння ў 21.45 на "Барысаў-Арэне" пачнецца футбольны матч плэй-оф Лігі чэмпіёнаў паміж мясцовым БАТЭ і сербскім "Партызанам" з Белграда.

Як паведамляе "Прессбол", у продажы яшчэ ёсць каля 2000 квіткоў усіх коштавых катэгорыяў. У тым ліку можна купіць і квіткі, якія вызваліліся ад броні УЕФА.

Касы "Барысаў-Арэны" працуюць сёння з 13-й па 22.45 (абедзенны перапынак 17.00-17.30). Таксама квіткі можна набыць у Мінску, у офісе кампаніі Ticketpro (вул. Машэрава, 25) — з 10-й да 20-й.

На матч БАТЭ — "Партызан" трэба ісці з пашпартамі

Фота: fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі