На матч Беларусь – Украіна прададзена 8 тысяч квіткоў

Агулам барысаўскі стадыён змяшчае каля 13 тысяч заўзятараў, у продаж звычайна трапляе 12,5 тысяч квіткоў.

Раней паведамлялася, што фанаты зборнай Украіны выкупілі ўсе прадастаўленыя ўкраінскай федэрацыі квіткі. Аднак, вечарам 8 кастрычніка стала вядома, што матч можа прайсці без шматлікіх украінскіх заўзятараў, якім супрацоўнікі Дзяржпагранкамітэта Беларусі зачынілі ўезд у нашу краіну, паведамляе tribuna.com.

У сацсетках таксама з’вілася інфармацыя аб затрыманнях сярод актыўных фанатаў беларускай зборнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі