На матч футбольных зборных Беларусі і Іспаніі прадалі толькі 4000 білетаў

На матч адбору на Еўра-2016 футбольных зборных Беларусі і Іспаніі прадалі толькі крыху больш за 4000 білетаў. Пра гэта паведамляе газета "Прессбол". Ён пройдзе 14 чэрвеня на "Барысаў-Арэне". Яна, як вядома, умяшчае больш за 13 тысяч заўзятараў.

Як паведамляла Еўрарадыё, матч беларусаў з іспанцамі можа наведаць Аляксандр Лукашэнка. Яго збіраўся запрасіць старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас.

Нагадаем, 12 кастрычніка 2012 года на мінскім стадыёне "Дынама" беларусы разгромна прайгралі іспанцам — 0:4. Неўзабаве на сустрэчы з расійскімі журналістамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на Іспанію "сабраў 40 тысяч чалавек", а футбалісты падвялі: "Такой ганьбы нацыі, як гулялі [нашы футбалісты], я не бачыў. Абкакаўшыся, выйсці на поле, з дрыжачымі рукамі і нагамі...".

Цяпер у беларускай зборнай новы трэнер — Аляксандр Хацкевіч. У групе С кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы лідыруе Славакія — 15 ачкоў, Іспанія на другім месцы — 12, Украіна — 9, Беларусь — 4, Македонія — 3, Люксембург — 1 ачко.

Фота: ФК БАТЭ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі