На матч у Брэсце, на якім будзе Марадона, ужо прадалі 7 тысяч квіткоў
На футбольны матч чэмпіянату Беларусі ў Брэсце, на якім будзе Дыега Марадона, ужо прадалі больш за 7 тысяч квіткоў, паведамляе ў Twitter ФК "Дынама-Брэст". Агульная ўмяшчальнасць арэны складае больш за 10 тысяч. Брэсцкае "Дынама" і салігорскі "Шахцёр" сустрэнуцца ў панядзелак, 16 ліпеня (пачатак — у 20:45). У гэты дзень у Беларусь прыедзе Марадона, старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст".
Знакаміты аргентынец будзе ў Брэсце толькі адзін дзень. Раней ён выказваў жаданне пазнаёміцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Відаць, яго ён рэалізуе ўжо ў наступны свой прыезд. Нядаўна міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук заявіў, што невядома, якія ў Марадоны думкі, мэты і планы.
С каждым днем билетов на ближайший домашний матч против "Шахтера" остается все меньше! #fcdb1960
— FC Dynamo Brest (@dynamobrest) 13 июля 2018 г.
13 и 14 июля в кассах стадиона билеты на эту игру продаваться не будут. Остается два варианта:
1. Онлайн: https://t.co/WR6agZi9YB
2. В фан-шопе с 10:00 до 20:00. pic.twitter.com/1U1YySQoCQ