На Майдане агучылі склад ураду Арсеня Яцанюка

На абвяшчэнне прыйшоў выконваючы абавязкі прэзідэнта, спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў.



Кандыдатам у прэм'еры быў названы Арсень Яцанюк, віцэ-прэм'еры: Барыс Тарасюк, Вольга Багамолец, Уладзімір Гройсман (мэр Вінніцы), Аляксандр Сыч. Актывіст Аўтамайдана Дзмітро Булатаў можа стаць міністрам моладзі і спорту, міністрам унутраных спраў — Арсен Авакаў, які цяпер выконвае гэтыя абавязкі. Пасаду сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны прапанавалі Андрэю Парубію, а яго намеснікам можа стаць лідар "Правага сектару" Дзмітро Яраш, але адказу ён яшчэ не даў. Антыкарупцыйнае бюро прапануецца ачоліць журналістцы Таццяне Чарнавол, Люстрацыйны камітэт — Ягору Собалеву.



Кандыдатура міністра абароны яшчэ ўзгадняецца.



Прапановы па складзе "ўраду народнага даверу" былі неадназначна ўспрынятыя прысутнымі. Прынамсі, пра тое, што Ярашу прапануецца пасада намесніка Парубія, было абвешчана толькі пасля таго, як натоўп пачаў скандаваць яго прозвішча. Раней паведамлялася, што лідар "Правага сектару" можа стаць віцэ-прэм'ерам, што не пацвердзілася.
 

Цалкам спіс кандыдатаў на сяброў ураду Яцанюка гл. тут.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі