На Міншчыне ўзарвалі будынак кармацэха
У вёсцы Вялікія Навасёлкі Дзяржынскага раёна Міншчыны выбуховатэхнічная служба ратавальнікаў правяла дэмантаж закінутага будынка кармацэха.
Як паведамляе прэс-служба МНС, асаблівасцямі гэтых выбухных работ было тое, што будынак стаяў на шасці жалезабетонных апорах. Канструкцыя мусіла легчы дакладна ў названы сектар, таму перад выбухам неабходна было правесці дакладныя разлікі.
Фота: mchs.gov.by