На мінскай АЗС замест дызелю запраўляюць паветрам (відэа)
На запраўцы ў Мінску замест дызельнага паліва кліентаў заправілі паветрам. Відэа здарэння ў рэдакцыю Еўрарадыё даслалі нашы слухачы. На ім мужчыны дэманструюць, як са шланга нічога не цячэ, але лічыльнік адмотвае літры паліва.
“Паліва ідзе, шланг у руцэ. “Лукойл”, запраўка, Уручча, — каментуе аўтар роліка. — Вось чалавек трымае шланг, лічыльнік ідзе. Павольна, але ідзе. Літры бягуць”.
У цэнтральным офісе “Лукойл Беларусь” Еўрарадыё пацвердзілі, што сітуацыя сапраўды адбылася на сталічнай АЗС №61 каля МКАД на праспекце Незалежнасці.
“Лукойл Беларусь”: “У нас па гэтым выпадку пакуль ідзе разбіральніцтва на камісіі. Цяпер каментарыяў мы не даём. Калі высветлім абставіны, тады... Праз пару дзён”.