На “Мінскай лыжні” перамаглі чыноўнікі Віцебскай вобласці і МНС

На “Мінскай лыжні” перамаглі чыноўнікі Віцебскай вобласці і МНС

10 лютага ў сталіцы прайшла традыцыйная “Мінская лыжня”, у якой прынялі ўдзел чыноўнікі ўсіх аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама каманды сілавых ведамстваў. Чыноўнікі спаборнічалі асобна ад сілавікоў і беглі эстафетную гонку, якая адбывалася на лыжаролернай трасе ў мікрараёне Вяснянка.

Сярод каманд выканкамаў перамог Віцебскі аблвыканкам, прычым на заключным этапе бег кіраўнік вобласці Мікалай Шарстнёў уласнай персонай. Пераможцы пераадолелі дыстанцыю 4х2,5 км за 27 хвілінаў, перадае БЕЛТА. На другім месцы прадстаўнікі Брэсцкай вобласці, на трэцім — Мінгарвыканкама.

У сілавікоў першае месца занялі супрацоўнікі МНС, на другім месцы — каманда Службы бяспекі прэзідэнта, на трэцім — каманда Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі