На мінскіх рынках пачаліся аблавы на сквапных прадпрымальнікаў
Прадпрымальнікі будуць карацца за спробы падняць цэны на прадукты перад святамі. Нагадаем, што летась у выніку такіх праверак аштрафавалі 15 прадпрымальнікаў – на Чыжоўскім рынку кілбасу і сардэлькі прадавалі на 800 рублёў даражэй. Якая сітуацыя цяпер на сталічных рынках?
Еўрарадыё пагаварыла з Віктарам Плешкам, дырэктарам Чыжоўскага рынка. Ён нас запэўніў, што пакуль сітуацыя пад кантролем, парушэнняў не было, але ад правяраючых, па словах дырэктара, і праўда, “няма адбою”:
“Канешне, ходзяць, правяраюць. Цяпер ходзяць болей… Калі на пачатку тыдня яшчэ было не вельмі шмат правяраючых, то ў пятніцу, суботу і нядзелю адбою ад іх не было — адныя дублююць другіх. Правяраюць цэны на гародніну, садавіну, цытрусавыя”.
У Мінгарвыканкаме нам пацвердзілі, што пакуль нікога не штрафавалі:
“Правяраем, пакуль усё нармальна, ніякіх пытанняў не было”.
Дырэктар Чыжоўскага рынка растлумачыў Еўрарадыё, якім чынам адбываюцца праверкі:
“Ёсць оптавыя камбінаты, якія адпускаюць прадукцыю па адпускных цэнах. Да гэтых цэнаў гандлёвая надбаўка павінна быць не вышэйшая за ўсталяваную Міністэрствам эканомікі – не больш за 25-30%, у залежнасці ад таго, што гэта – капуста, морква, бурак”.
Камітэт па цэнах валодае інфармацыяй, якая фірма па якой цане адпускае прадукцыю. І калі ў кагосьці кошты завышаныя, адразу выклікаюць прадпрымальніка, працягвае Віктар Плешка:
“Камітэт па цэнах прыйшоў, запрасіў прыходную накладную, паглядзеў – умоўна, купілі па тры тысячы, значыць, прадажная цана павінна быць 3900, плюс яшчэ 5% падатак з продажу – будзе 4100-4200. Калі ў кагосьці завышаныя цэны, яны адразу выклікаюць прадпрымальніка, каб той падаў дакументы – дзе ён купіў, на якой фірме”.
Па словах Віктара Плешкі, усплёск цэнаў перад Новым годам ідзе ў асноўным на цытрусавыя:
“Звычайна ідзе ўсплёск цэнаў перад Новым годам у асноўным на цытрусавыя – то там з бананамі перабой, то з мандарынамі”.
Узгадаў дырэктар рынку і мінулы год, калі напярэдадні свята прадпрымальнікаў аштрафавалі за падвышэнне цэнаў:
“У мінулым годзе штрафавалі прадпрымальнікаў, таму што скончыліся бананы. 31-га раніцай не было бананаў, і ў каго яны засталіся ў запасе, яны прадавалі іх па тых цэнах, па якіх хацелі. Усяго астатняга было дастаткова”.
Сёлета цэны пакуль не ўзрасталі, запэўнівае Віктар Плешка. Перад Новым годам цэны падымуцца, але ў межах дазволенага:
“Пакуль няма ніякіх зменаў. Як каштавалі яблыкі 3500-3700, так і каштуюць. Як былі малдаўскія яблыкі па 2600-2700, так яны і засталіся… Капуста, бульба — усё ў такіх жа межах. Бульба сёння прадаецца ніжэй за лімітавыя кошты, усталяваныя Міністэрствам эканомікі, прыкладна на 10%.
Перад Новым годам кошты вырастуць, але ў межах дазволенага”.
Еўрарадыё наведала галоўны рынак сталіцы. На “Камароўцы” цэны пачалі ўжо расці. Напрыклад хурма за выходныя падаражэла на 500 рублёў і хутчэй за ўсё будзе даражэць і далей, кажуць супрацоўнікі рынку. Такая ж сітуацыя і з астатнімі прадуктамі.
Свініна цяпер каштуе 13 тысяч і хутчэй за ўсё падаражэе на 2-3 тысячы. Кураняты перад Новым годам будуць даражэйшымі на 400-500 рублёў. Больш за іншае падаражэе ікра — магчыма, на цэлых 6 тысяч, таму варта закупляцца цяпер, пакуль яе яшчэ можна набыць за 24 тысячы.
Супрацоўнікі рынку раяць пачынаць купляць цяпер і астатнія прадукты, бо перад Новым годам, кажуць яны, усё будзе нашмат даражэйшым.
Фота — photo.bymedia.net