На наступным тыдні пяць станцыяў мінскага метро зачыняць на два дні
21 і 22 сакавіка (субота і нядзеля) для пасажыраў будуць зачыненыя пяць станцыяў на Аўтазаводскай ліні метро — ад "Моладзевай" да "Каменнай Горкі" ўключна.
Як паведамляе прэс-служба метрапалітэна, гэта звязана з будаўніцтвам трэцяй лініі метро: будзе праводзіцца ўрэзка стрэлачнага пераводу прымыкання злучальнай галінкі паміж другой і трэцяй лініямі метро.
Супрацоўнікі метро спасылаюцца на вялікі аб'ём працы: асноўныя работы па ўрэзцы стрэлачнага пераводы будуць рабіцца з 1:30 21 сакавіка па 5:00 23 сакавіка.
Цягнікі па другой лініі ў гэтыя дні будуць хадзіць толькі паміж станцыямі "Магілёўская" і "Фрунзенская".
Метрапалітэн просіць прабачэння за часовую нязручнасць і рэкамендуе карыстацца кампенсацыйнымі маршрутамі наземнага грамадскага транспарту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.