"Мінскэнерга" паведамляе пра чарговую камунальную аварыю ў сталіцы

Аднаўлечыя працы

Аднаўлечыя працы / t.me/minskenergo/

"Мінскэнерга" паведамляе пра чарговую камунальную аварыю ў сталіцы. Яна адбылася на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Арлоўскай — на плошчы Бангалор. У аўторак там выявілі ўцечку гарачай вады "з-за пашкоджання зварнога злучэння часовага трубаправода". У "Мінскэнерга" падкрэсліваюць, што яго зрабіла падрадная арганізацыя "Мінскметрабуда" "для забеспячэння працы сістэм цеплазабеспячэння падчас будаўніцтва метрапалітэна". Цяпер "Мінскметрабуд" праводзіць аднаўленчыя працы.

"Пашкоджанні абсталявання РУП "Мінскэнерга" адсутнічаюць, нашы спажыўцы ад цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння не адключаліся", — не без радасці рапартуюць энергетыкі.

31 студзеня ў тым жа раёне, дзе будуецца станцыя метро, метрабудаўнікі падчас будаўніча-мантажных работ пашкодзілі трубаправод халоднага водазабеспячэння. Без вады былі жылыя і адміністрацыйныя дамы ў квартале вуліц Багдановіча — Кульман — Куйбышава — Сурганава. Аднаўленчыя працы праходзілі і на наступны дзень. А ў лістападзе 2023-га метрабудаўнікі там жа пашкодзілі трубу, прарвала гарачы вадаправод. "Гейзер" дасягаў вышыні сяміпавярховага дома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі