Метрабудаўнікі пакінулі без вады жылы раён у Мінску
Мінчукі засталіся без вады, ілюстрацыйнае фота
У Мінску метрабудаўнікі падчас будаўніча-мантажных работ пашкодзілі трубаправод халоднага водазабеспячэння, паведамляе тг-канал Мінгарвыканкама.
Без вады засталіся жылыя і адміністрацыйныя дамы ў квартале вуліц Багдановіча-Кульман-Куйбышава-Сурганава.
Для жыхароў арганізавалі падвоз пітной вады ў аўтамабільных цыстэрнах.
Як распавядала Еўрарадыё, у гэтым жа раёне метрабудаўнікі пашкодзілі трубу ў сярэдзіне лістапада. Тады прарвала гарачы вадаправод. "Гейзер" з трубы дасягаў вышыні сяміпавярховага дома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.