На нядзельным маршы ўжо затрымана больш за 100 чалавек
Затрыманні ў Мінску 8 лістапада 2020 года / "Радыё Свабода"
8 лістапада, у 91-ы па ліку дзень беларускіх пратэстаў, у Мінску і іншых гарадах працягваюцца затрыманні мірных жыхароў і пратэстоўцаў. На 14.45 праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядомыя імёны 122-х затрыманых. А калі ўлічыць, што сілавікі сёння занялі ўвесь цэнтр Мінска, і ў СМІ мільгаюць паведамленнямі аб масавых і кропкавых хапунах — такім чынам людзі ў чорным не даюць пратэстоўцам сабрацца ў вялікую калону, — то колькасць затрыманых да вечара можа цалкам пабіць ўжо існуючы рэкорд — 13 верасня падчас Маршу герояў было затрымана 774 чалавекі.
Пра затрыманых можна паведамляць "Вясне" праз телеграм-бот @viasna_bot, таксама па тэлефонах:
+375 29 835 94 49
+375 17 377 55
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.