На падыходзе да касцёла св. Язэпа затрымалі Севярынца і Рымашэўскага

На падыходзе да касцёла Святога Язэпа ў Мінску затрымалі двух сустаршыняў “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” — Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага, паведамляе БелаПАН. Затрыманы таксама актывіст БХД Кастусь Шыталь. Яны ішлі да касцёла, каб узяць удзел у штодзённая акцыі за вяртанне храма вернікам. Да таго ж супрацоўнікі спецслужбаў не прапускаюць да пляцоўкі ля касцёла маладых людзей з роварамі, якія хацелі ўдзельнічаць у велапрабегу ў абарону храму. Прабег быў запланаваны на вечар 21 верасня.

Тым не менш, па стане на 19.00 ля Святога Язэпа сабралася каля дзесяці чалавек. На прылеглай тэрыторыі было шмат праваахоўнікаў у цывільным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі