На пажары ў Оршы выратавалі мужчыну (фота)

На пажары ў Оршы выратавалі мужчыну (фота)

Начны выклік атрымалі аршанскія ратавальнікі каля 3-й гадзіны 4 снежня. На вуліцы Станцыённай гарэла кватэра ў шасцікватэрным жылым доме.
 
На месцы здарэння ратавальнікі, як паведамляе прэс-служба МНС, пабачылі моцнае задымленне і агонь усярэдзіне кватэры. У самой кватэры яны знайшлі соннага гаспадара. Мужчына быў выратаваны і не пацярпеў. З суседняга жытла ратавальнікі эвакуявалі яшчэ пяць чалавек.

Цалкам ліквідаваць пажар удалося прыкладна за 50 хвілінаў. Агонь пашкодзіў у кватэры столь, сцены, маёмасць. Над кватэрай яшчэ пашкоджаны дах.

Эксперты разглядаюць некалькі версій пажару. Яны звязаныя з электраабсталяваннем, а таксама парушэннем правілаў эксплуатацыі печкі.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі