На першым энергаблоку БелАЭС запусцілі ланцуговую рэакцыю

Беларуская АЭС / Euroradio
Беларуская АЭС / Euroradio

У рэактары першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі запусцілі кіраваную ланцуговую рэакцыю дзялення, паведамляе прэс-служба міністэрства энергетыкі.

Такім чынам, першы энергаблок АЭС выйшаў на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці. У бліжэйшы час там плануюць правесці комплекс даследаванняў, якія дазволяць пацвердзіць надзейнасць усёй сістэмы ядзерна-фізічнага кантролю і ядзернай бяспекі рэактарнай устаноўкі.

— Наступным этапам стане энергетычны пуск першага энергаблока з уключэннем у энергасістэму краіны, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінэнерга.

Беларусь будуе АЭС побач з горадам Астравец ў Гродзенскай вобласці. Станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў агульнай магутнасцю 2,4 тыс. МВт.

Аляксандр Лукашэнка казаў, што запуск першага энергаблока адбудзецца 7 лістапада 2020 года. Скончыць будаўніцтва атамнай станцыі плануюць ў 2022 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі