На праспекце Незалежнасці ў Мінску падпалілі будынак (фота)
З пажарам на праспекце Незалежнасці давялося змагацца на выходных мінскім ратавальнікам. Недалека ад станцыі метро "Маскоўскай" загарэўся вытворчы будынак пад нумарам 115Д.
Як інфармуюць "Мінск-Навіны", будынак размяшчаецца на тэрыторыі электрамеханічнага завода "Агат". Яго арандуе ТАА "Мінскі дом вокнаў" і выкарыстоўвае пад склад.
Па словах ратавальнікаў, на складзе загарарэлася аргтэхніка, прызначаная для ўтылізацыі: пластмасавыя корпусы сістэмных блокаў камп'ютараў, клавіятуры, аптычныя мышы. Агонь ахапіў 50 кв. м памяшкання.
Мяркуецца, што прычынай пажару стаў падпал. Вiнаватая асоба высвятляецца.
Фота: МНС