На Пскоўшчыне затрымалі 135 тон садавіны, прывезенай з Беларусі
1 снежня супрацоўнікі Рассельгаснагляду ў Пскоўскай вобласці Расіі затрымалі сем фураў з садавіной, якія ішлі з Беларусі. Агульная вага грузу складала больш за 135 тон. Як паведамляецца на сайце ведамства, краінамі паходжання падкаранціннай прадукцыі былі заяўленыя Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Марока, Бразілія, Македонія.
Расійскія эксперты накіравалі фітасанітарныя сертыфікаты ў кампетэнтныя органы пералічаных краін, каб праверыць іх праўдзівасць.
Пакуль не будзе адказу, фуры з садавіной застануцца на фітасанітарным кантрольным пункце ў Пскоўскай вобласці.
Фота: inforesist.org