На Ралан Гаросе Арына Сабаленка абыграла Ірыну Шымановіч

Арына Сабаленка / eurosport.co.uk
Арына Сабаленка / eurosport.co.uk

У матчы 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе беларуска Арына Сабаленка (2-і нумар у рэйтынгу WTA) у адзіночным разрадзе перамагла суайчынніцу Ірыну Шымановіч (214).

Сустрэча паміж тэнісісткамі працягвалася 1 гадзіну 27 хвілін. Сабаленка атрымала перамогу з лікам 7:5, 6:2.

На старце турніру Сабаленка перамагла ўкраінку Марту Касцюк — 6:3, 6:2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі