На расійскай мяжы ў беларускіх мытнікаў няма нават шлагбаўма
Еўрарадыё даведалася, што з сябе ўяўляе “ўзмоцнены рэжым кантролю за перамяшчэннем грузаў на асноўных расійска-беларускіх магістралях”, які Беларусь увяла 17 чэрвеня Распараджэнне аб увядзенні ўзмоцненага рэжыму на рэгіянальных мытнях, у зону аператыўнай дзейнасці якіх трапляюць участкі беларуска-расійскай мяжы, даў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі. Зразумела — выконваючы ўказанне кіраўніка краіны. І ўжо з самай раніцы пачалі фарміраваць свае пасты на асноўных аўтамагістралях. Пра гэта Еўрарадыё расказаў намеснік начальніка Віцебскай мытні Яўген Сяргееў.
Яўген Сяргееў: “У нас ёсць загад, у адпаведнасці з якім мы павінны пачаць праводзіць узмоцнены кантроль”.
Паводле яго слоў, у бок расійскай мяжы сёння раніцай выехала 30 супрацоўнікаў Віцебскай мытні. Але, хоць мытнікі знаходзяцца ля мяжы з самай раніцы, да гэтага часу яны не пачалі ні правяраць дакументы ў кіроўцаў машын, якія едуць з Расіі, ні даглядаць груз.
Яўген Сяргееў: “Увесь гэты кантроль, згодна з маімі звесткамі, не пачаўся. Там усё гатова, але каманды пачаць не прыйшло. Таму будзем казаць так: пакуль мытня чакае, калі паступіць канчатковая каманда на праверку. Альбо, магчыма, прыйдзе каманда “Адбой”.
На новым месцы працы няма нават шлагбаўма, які можна апускаць-узнімаць. Тым не менш, мытнікі не толькі ўжо знаходзяцца ля расійскай мяжы, але і маюць дзе схавацца ад дажджу і адпачыць. Тым больш што, згодна з загадам Аляксандра Шпілеўскага, несці вахту яны павінны там поўныя суткі.
Яўген Сяргееў: “Па сутнасці, там няма ніякага стацыянарнага мытнага паста. Ніякай інфраструктуры, якая звычайна робіцца, там пакуль не рабілі. Толькі самыя-самыя неабходныя чалавеку патрэбы — дзесьці перакусіць, дзесьці адпачыць крыху — гэта ёсць, і ўсё”.
Паводле слоў намесніка Віцебскай мытні, ніякіх пошлін з тавараў, што ўвозяцца з Расіі, мытнікі браць не будуць — калі гэта не тавар з “трэціх краін”. Але груз, які вязуць на тэрыторыю Беларусі, будуць даглядаць. Могуць і прыватныя аўтамабілі спыніць для праверкі.
Яўген Сяргееў: “Што тычыцца фізічных асоб, то на гэты конт нейкіх указанняў асаблівых не паступала. Таму дзейнічаюць звычайныя нормы. І могуць спыніць. А што тычыцца транспартных тавараў, то — так, сёння, па сутнасці, мы працуем па транспартных таварах, якія перамяшчаюцца. Кантралюем тавар”.
Мытныя пасты віцебскія мытнікі выставілі толькі на асноўных магістралях. На чыгунцы іх няма, ды нават не на ўсіх аўтадарогах пасты стаяць. І аб’ехаць мытнікаў пры жаданні можна.
Яўген Сяргееў: “На асноўных напрамках — так заяўлена старшынёй. Нават не на ўсіх дарогах ёсць пасты. Пры жаданні нас аб’ехаць можна, але не трэба”.
Выехалі сёння наладжваць мытную справу на расійскай мяжы і супрацоўнікі Магілёўскай мытні. Вось толькі месца іх дыслакацыі начальнік мытні Юрый Чарнагалаў пастамі не назваў бы.
Юрый Чарнагалаў: “Я б сказаў так: мытныя пасты — гэта гучна сказана. Але ёсць распараджэнне старшыні, якое прынята да безумоўнага выканання”.
Што ж тычыцца бытавых умоў на новым месцы, то адказ быў кароткі.
Юрый Чарнагалаў: “Не хвалюйцеся! Не хвалюйцеся за нашых супрацоўнікаў!”
Змены на мяжы з беларускага боку заўважылі і супрацоўнікі Смаленскай мытні. Начальнік прэс-службы Ўладзімір Сафонаў падзяліўся з Еўрарадыё ўражаннямі ад убачанага.
Уладзімір Сафонаў: “Звычайныя, як гэта называецца, вагончыкі паставілі. Нічога саліднага. Ну, не капітальныя ж будынкі зрабілі за некалькі гадзін!”
Расійскія мытнікі пацвердзілі, што іх беларускія калегі даглядам машын і грузаў пакуль не займаюцца.
Уладзімір Сафонаў: “Здаецца, там даглядаў няма. Можа, яны на мяжу адпачыць-перакусіць выйшлі — чаму не?”
Фота: http://photo.bymedia.net/