На саборы ў Солсберы невядомыя вывесілі расійскі сцяг
На саборы ў брытанскім Солсберы невядомыя вывесілі расійскі сцяг. Сёння раніцай вялізны трыкалор з’явіўся на рыштаваннях, усталяваных на будынку храма. Сцяг заўважылі мясцовыя жыхары і абурыліся. Фотаздымак выклаў у Твітэр жыхар Солсберы Лі Марцін. Ён напісаў, што пасля ўсяго таго, што перажыў горад, яму такое не трэба.
Іншыя каментатары таксама абураюцца, або мяркуюць, што гэта тролінг ці чорны гумар.
Вялікабрытанія абвінавачвае Расію ў датычнасці да атручэння Сяргея і Юліі Скрыпалёў асабліва небяспечным рэчывам “Навічок”. Бацька і дачка выжылі пасля замаху, аднак загінула брытанская грамадзянка, бо яна кантактавала з рэчывам.
Названыя імёны некалькіх падазраваных — мяркуецца, што гэта агенты расійскай вайсковай выведкі. Двое з іх, што наведалі Брытанію з пашпартамі на імя Руслана Башырава і Аляксандра Пятрова, у інтэрв’ю тэлеканалу RT сцвярджалі, быццам прыязджалі ў Солсберы як турысты, каб “паглядзець на знакаміты шпіль” мясцовага “Солсберэцкага сабора”.
@BBCBreaking @journalupdate @SpireFM How dare some stupid fool disrespect our city. After everything this city has got through it does not need this. #salisbury #youwontbringusdown pic.twitter.com/y30vESR7gA
— Lee Martin (@lmjm12) February 17, 2019