На сераду ў Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
17 лютага ў многіх раёнах Беларусі на дарогах чакаецца галалёдзіца, таму сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будуць слабыя туман і шэрань. Чакаецца няўстойлівы вецер 3-8 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра будзе ад -2 да -8, месцамі прагназуецца да 12 градусаў марозу. Удзень сіноптыкі абяцаюць -3...+3.