На Слуцкі цукровы камбінат выязджалі 12 машын МНС

Тэхніка МНС на тэрыторыі Слуцкага цукрарафінаднага камбіната / @mchs112by

Тэхніка МНС на тэрыторыі Слуцкага цукрарафінаднага камбіната / @mchs112by / @mchs112by

Дванаццаць адзінак тэхнікі накіравала сёння раніцай мясцовае аддзяленне МНС на Слуцкі цукрарафінадны камбінат. Ратавальнікам патэлефанавалі і паведамілі пра задымленне.

Інцыдэнт адбыўся ва ўпаковачным цэху. Што менавіта здарылася, ратавальнікі не ўдакладняюць. Паведамляюць толькі, што надзвычайнае здарэнне было ліквідаванае персаналам прадпрыемства. Пацярпелых няма. Працоўны працэс прадпрыемства таксама не быў парушаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі