На Смаргоншчыне ратавальнікі дасталі мужчыну з калодзежа (фота)

Увечары 12 красавіка смаргонскія ратавальнікі атрымалі выклік у вёску Лылойці. Як паведамляе сайт МНС, на месцы здарэння ратавальнікі выявілі, што ў калодзежы з пітной вадой на глыбіні 7 метраў апынуўся мужчына. Вясковец страціў раўнавагу, калі сядзеў на краі калодзежа, і зваліўся ўсярэдзіну.

Ратавальнікаў выклікала суседка мужчыны. Мужчыну дасталі з калодзежа з дапамогай ратавальнай вяроўкі і страхуючых прыстасаванняў.

Медыкі дыягнаставалі ў яго рану патылічнай часткі галавы. Мужчыну шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне лякарні.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі