На Сонцы адбылася чацвёртая за два дні магутная ўспышка (відэа)
Гэта можа прывесці да праблемаў з радыёсувяззю на Зямлі. Пра гэта паведамляюць расійскія навукоўцы.
Успышка адбылася каля 5-й гадзіны раніцы ў сераду. Яна атрымала максімальную класіфікацыю — Х. Падчас успышак адбываецца выкід сонечнай плазмы. Калі яна дасягне Зямлі, пачнецца магнітная бура.
РІА "Новости" паведамляе, што апошнія падобныя ўспышкі на Сонцы адбыліся ў кастрычніку 2012 года. Навукоўцы лічаць, што цяперашняя актыўнасць дае падставы гаварыць пра "пералом" у паводзінах зоркі. Аднак далейшыя прагнозы яны даваць не спяшаюцца — неабходныя далейшыя назіранні і даследаванні.
Фота — NASA