На станцыях мінскага метро “Купалаўская” і “Кастрычніцкая” з’явіцца Wi-Fi

На станцыях мінскага метро “Купалаўская” і “Кастрычніцкая” з’явіцца Wi-Fi

На станцыях мінскага метро “Купалаўская” і “Кастрычніцкая” з’явіцца Wi-Fi. Пра гэта ў панядзелак на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміў Валерый Шкуратаў, дырэктар прадпрыемства “Сталічны транспарт і сувязь”. Паводле яго слоў, цяпер праект знаходзіцца ў рэалізацыі, а ў перспектыве Wi-Fi з’явіцца і на іншых станцыях метро.

Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, кропкі доступу да Wi-Fi могуць з’явіцца і ў наземным транспарце сталіцы. Напрыклад, у аўтобусах, якія дастаўляюць пасажыраў з Мінска ў аэрапорт. Чыноўнікі спасылаюцца на прыклад Эстоніі, дзе “высокахуткасны мабільны інтэрнэт ёсць у любым транспарце”. Як вядома, летам 2019-га ў Мінску пройдуць II Еўрапейскія гульні, чакаецца прыезд з замежжа шматлікіх спартсменаў і турыстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі