На сустрэчу новага кіраўніка БПЦ не пусцілі незалежных журналістаў
Раніцай 4 студзеня ў Мінск прыбыў новы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел (Георгій Панамароў).
Як інфармуе БелаПАН, у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі сустрэлі кіраўнік справамі БПЦ архіепіскап Наваградскі і Лідскі Гурый, вікарый Менскай епархіі біскуп Барысаўскі Веніямін, сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Мікалай Коржыч, настаяцель мінскага храма-помніка ў гонар Усіх святых протаіерэй Фёдар Поўны. Ад імя беларускай дзяржавы мітрапаліта Паўла вітаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.
На цырымоніі прыбыцця новага кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы было дазволена прысутнічаць карэспандэнтам толькі дзяржаўных СМІ.
Фота — БЕЛТА