На сённяшні рэйс у Ірак зарэгістраваліся 419 пасажыраў
На рэйс авіякампаніі Iraqi Airways з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" у ірацкі Эрбіль 4 снежня зарэгістраваліся 419 пасажыраў. Як паведамляе прэс-служба сталічнага аэрапорта, сярод іх 415 дарослых і чатыры дзіцяці да двух гадоў.
Самалёт ужо прыбыў у Мінск. Яго вылет запланаваны на 15:45.
Эвакуацыйныя рэйсы авіякампаніі Iraqi Airways дастаўляюць дадому мігрантаў, якія захраслі на мяжы Беларусі і Еўрасаюза. Ужо вывезена больш за 2200 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.