На таргах 15 красавіка ў Беларусі падаражэў толькі расійскі рубель
15 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,1131 да 2,1043 рубля, курс еўра таксама падае — з 2,3839 да 2,3815 рубля. Курс расійскай валюты вырас: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2750 беларускага (у пятніцу — 3,2734).
У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля ўмацаваўся на 0,11%.