На таргах 27 верасня ў Беларусі падаражэў толькі долар
27 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША пайшоў угору — з 2,0741 да 2,0743 беларускага рубля. А курс еўра панізіўся — з 2,2696 да 2,2651 беларускага рубля. Расійская валюта таксама патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,222 беларускага рубля (у чацвер — 3,2275).
Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,11%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.