На таргах 4 студзеня еўра падаражэў, а расійскі рубель патаннеў
Еўра
4 студзеня — працоўная субота, таму ўдзень на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі таргі валютамі. Яны прынеслі наступныя вынікі.
Курс долара ЗША не змяніўся — 2,1098 рубля за 1 долар
Еўра вырас у цане на 0,26 капейкі — да 2,3568 рубля за 1 еўра.
А вось курс расійскага рубля знізіўся — да 3,3995 беларускага рубля за 100 расійскіх рублёў.
5 студзеня — нядзеля, а 6 і 7 студзеня — афіцыйны выходны і святочны дзень, таму таргоў на БВФБ не будзе. Гэтыя курсы будуць дзейнічаць да раніцы серады, 8 студзеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.