На Віцебшчыне мужчыны бегалі на хуткасць са свіннямі, а жанчыны — з яйкамі
Абласны этап конкурсу “Ўладар сяла” прайшоў у суботу ў аграгарадку Копці, што пад Віцебскам. Дзевяць сем'яў спрачаліся за права прадставіць вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах і за... жывую свінню Дарэчы, тых самых свінняў, за якіх спаборнічалі канкурсанты, яны мусілі выкарыстаць у якасці спартовага снараду падчас аднаго з конкурсаў. Мужчыны павінны былі прабегчы на хуткасць дыстанцыю, трымаючы парсюка на руках. Кожны цягнуў парася як было лаўчэй — хто за ногі, хто пад пахай. Свінні вішчэлі, мабыць, атрымалі неслабы стрэс.
Жанчыны таксама бегалі, але ужо не са свіннямі, а з яйкамі на патэльні. Яшчэ гаспадынькі паспрабавалі сабе у ролі “папялушкі” — перабіралі фасолю, змешаную з бобам. Падчас эстафеты сем’і каталі праз поле гарбузы ды колы, цягалі мяхі з бульбай і самі бегалі ў мяхах — па двое ў адным.
Не абыйшлося і без традыцыйных “візітных картак” з прыпеўкамі ўласнага аўтарства. Сельскія сем’і выходзілі на сцэну не толькі ў народных строях, але і ў бальных, а адзін канкурсант нават апрануў фрак. Кожная “візітоўка” суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй.
Падалося крыху незразумелым, чаму жыхары аграгарадка амаль што праігранаравалі конкурс. Ці то да больш дасканалых відовішчаў прывыклі сяляне, ці проста ў выходны завіхаліся на сваіх гаспадарках, але сярод гледачоў былі ў асноўным дзеці, бабулькі ды двое-трое мясцовых п’яніц.
“Ўладарамі сяла” па выніках конкурсу стала сям’я Лабуць з Шаркаўшчынскага раёна. Каб узяць удзел у конкурсе, ім давялося пакінуць дома немаўля — гаспадыня зараз ў адпачынку па дагляду за дзіцём. Але ж прывязуць парася ў гаспадарку. Парсючком таксама ўганаравалі і сям’ю Уліновічаў з Верхнядзвінску.