На Віцебшчыне пры перадачы свінакомплексу новаму гаспадару забылі пра работнікаў

Свінакомплекс перадалі новаму ўласніку / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Свінакомплекс перадалі новаму ўласніку / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Віцебскай пракуратуры давялося заступіцца за работнікаў свінакомплексу ў Лучосе, якія засталіся без статусу і грошай. Да сярэдзіны снежня гэты свінакомплекс належаў Віцебскаму камбінату хлебапрадуктаў. А затым яго перадалі на баланс мясакамбіната. Работнікаў папрасілі звольніцца, а прыняць іх на працу забылі. Пры гэтым яны працягвалі выконваць свае абавязкі.

"Нягледзячы на іх фактычнае дапушчэнне да працы з 29 снежня 2022 года, новы наймальнік не аформіў з імі працоўных адносінаў. Пры гэтым 153 супрацоўнікам не зрабілі ўсе належныя ім выплаты пры звальненні ў суме 145 тыс. рублёў", расказалі ў пракуратуры Віцебскай вобласці

Пасля ўмяшання пракуратуры з людзьмі разлічыліся і аформілі іх на працу. Ранейшага наймальніка яшчэ і аштрафавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі