На вокладцы свежага The Economist з'явіўся карыкатурны "цар Пуцін"

На вокладцы свежага The Economist з'явіўся карыкатурны "цар Пуцін"

На гэтым тыдні на вокладцы часопіса The Economist з'явіўся Уладзімір Пуцін у вобразе цара Расіі. Над фота прэзідэнта змяшчаецца надпіс "Цар нарадзіўся", а побач — "Праз 100 гадоў пасля рэвалюцыі ў Расіі".

"Пакуль свет адзначае стагоддзе Кастрычніцкай рэвалюцыі, у Расіі ізноў уладарыць цар", — тлумачаць сэнс вокладкі ў рэдакцыі "Эканаміста":

Вобраз Пуціна на гэтай вокладцы — карыкатурны. Яго эпалеты складаюцца з ракет, а паміж медалёў ёсць фігурка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — таксама карыкатурная. Відаць, гэтую ўзнагароду расійскі лідар атрымаў за "хакерскі" ўнёсак у перадвыбарную кампанію Трампа:

На вокладцы свежага The Economist з'явіўся карыкатурны "цар Пуцін"
Тут яшчэ шмат цікавых дэталяў!

Гэта ўжо не першы раз, калі заходняя прэса называе прэзідэнта Расіі царом. У 2007 годзе (дарэчы, роўна праз 90 гадоў пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі) Уладзімір Пуцін стаў чалавекам года па версіі часопіса Time. Яго фота на вокладцы суправаджалася подпісам "Цар новай Расіі" — "Tsar of the New Russia". 

Time гэта зрабіў на поўным сур'ёзе:

На вокладцы свежага The Economist з'явіўся карыкатурны "цар Пуцін"
Фота: Time.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі