На Вялікдзень у Беларусі пройдуць дажджы і будзе холадна

На Вялікдзень у Беларусі пройдуць дажджы і будзе холадна

Прагноз надвор'я на Вялікдзень неаптымістычны: цяпла як не было, так і не будзе. Па словах галоўнага сіноптыка Белгідрамета Святланы Рыбаковай, у мінулыя суткі тэмпература паветра наблізілася да кліматычнай нормы.


У пятніцу па паўднёвай частцы краіны пройдуць дажджы. Тэмпература ўначы будзе -2 +4, удзень — +5 +11.


"На выхадных надвор'е будуць фарміраваць атмасферныя фронты, якія будуць змяшчацца да нас з Заходняй Еўропы і Скандынавіі. Чакаецца няўстойлівае і даволі халоднае надвор'е. Таму раю ўсім, хто збіраецца на ўсяночную, апранацца цяплей", — рэкамендуе сіноптык.


У ноч на суботу па большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы з мокрым снегам. Начная тэмпература — -3 +4, дзённая — +4 +11, па Брэсцкай вобласці — да 13 цяпла.


"У нядзелю чакаецца некамфортнае дажджлівае надвор'е, якое будзе суправаджацца парывістым ветрам. Уначы будзе 0 +7, дзе-нідзе пры праясненнях — да -3. Удзень — +2 +9, па паўднёвым усходзе — да +12", — рэзюмуе Святлана Рыбакова.


У панядзелак 16 красавіка халоднае надвор'е захаваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі