На выхадныя ў Беларусі будзе +35, але з дажджамі і навальніцамі
У бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца спёка, дажджы і навальніцы. Па словах галоўнага сіноптыка Белгідрамета Святланы Рыбаковай, гэта абумоўлена тым, што надвор'е цяпер вызначаюць атмасферныя франты і вельмі цёплыя паветраныя масы.
Уначы 11 жніўня чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Удзень у пятніцу ападкі пройдуць па поўначы нашай краіны, у асобных раёнах верагодны моцныя залевы і парывісты вечер. Начная тэмпература паветра ― +19 +21, удзень ― +30 +34, па Брэсцкай вобласці — да 35 градусаў цяпла. Па поўначы Віцебскай вобласці будзе больш камфортна ― +26 +29.
У суботу, 12 жніўня, спёка захаваецца: у асобных раёнах магчымы дажджы і навальніцы, уначы будзе да +21, удзень — да +35. А вось у нядзелю, 13 жніўня, спёка пачне паступова спадаць.
Рыбакова: "Новы атмасферны фронт пачне выціскаць спёку. Але пры гэтым на большай частцы тэрыторыі краіны яшчэ захаваецца гарачае надвор'е. Уначы ― +20 +22, удзень ― да +33. Толькі па захадзе ўдзень крыху пасвяжэе ― +19 +26. Пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі".
Уначы на панядзелак, 14 жніўня, крыху пахаладае ― +16 +19. Удзень па Беларусі ― да 26-ці цяпла.
У аўторак-сераду, 15-16 жніўня, у Беларусі будзе панаваць новы антыцыклон, які прынясе свежае паветра. Сіноптык абяцае камфортнае надвор'е ― да 28 градусаў цяпла.