На выходных у Беларусі чакаецца парывісты вецер
23-24 снежня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за парывістага ветру. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду чакаецца ўдзень 23 снежня па паўночным захадзе краіны, а 24 снежня — на большай частцы тэрыторыі на працягу сутак.
23 снежня будзе воблачнае надвор'е, уначы і зранку ў многіх раёнах пройдзе кароткачасовы снег. У заходніх і цэнтральных раёнах удзень чакаецца снег, мокры снег, па Брэстчыне і Гродзеншчыне — з дажджом. На асобных участках дарог — галалёдзіца.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад мінус 5 да нуля градусаў. Удзень прагназуецца -2...+4 градусы.