На выходныя сіноптыкі прагназуюць у Беларусі +27 градусаў

На выходныя сіноптыкі прагназуюць у Беларусі +27 градусаў

Цёплае і сухое надвор'е захаваецца ў Беларусі бліжэйшымі днямі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла намесніца начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова. Гэта тлумачыцца паступленнем цёплых паветраных масаў з паўднёвага захаду Еўропы. 

У пятніцу, 19 траўня, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў некаторых раёнах чакаецца слабы туман. Начная тэмпература паветра будзе ад 5 да 10 градусаў вышэй за нуль, па захадзе — 11-14 градусаў цяпла. Удзень сіноптыкі прагназуюць +19...+24, па Гродзеншчыне і Брэстчыне слупок тэрмометра падымецца да 26 са знакам "плюс".

У суботу, 20 траўня, таксама будзе цёплае надвор'е, пераважна без ападкаў. Толькі ў другой палове дня ў на поўначы Віцебшчыны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы тэмпература паветра складзе +7...+12 градусаў, днём паветра прагрэецца да 20-27 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю, 21 мая, сіноптыкі прагназуюць няўстойлівае цёплае надвор'е. Ноччу ў некаторых раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 9 да 14 градусаў вышэй за нуль. Днём прагназуецца +18...+25 градусаў, у некаторых раёнах — да 27 градусаў вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі