З сённяшняга дня ў Беларусі зніжаная стаўка рэфінансавання

Нацбанк знізіў стаўку рэфінансавання на адзін працэнтны пункт. З 19 траўня велічыня складае 21,5 працэнта гадавых. З аднаго боку, гэта дазволіць павысіць даступнасць пазык, з іншага, захаваецца высокі ўзровень прыбытковасці па рублёвых дэпазітах, адзначае тэлеканал "Беларусь 1".



Нагадаем, апошні раз стаўка рэфінансавання мянялася ў Беларусі ў красавіку — таксама на адзін працэнтны пункт.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі