Нацбанк выпускае новыя памятныя манеты
Нацыянальны банк выпускае новыя памятныя манеты некалькіх серыяў. Як паведамляе БЕЛТА, з 26 снежня будуць выпушчаныя сярэбраная і медна-нікелевая манеты “Дуброўка скальная” серыі “Адроджаныя расліны” (тыраж 1 тысяча і 2 тысячы штук адпаведна), сярэбраная і медна-нікелевая манеты “Троіцкі касцёл са званіцай. Чарнаўчыцы” серыі “Помнікі архітэктуры Беларусі” (тыражом 1,2 тысячы і 2 тысячы штук адпаведна).
З 28 снежня ў абарачэнне выйдуць манеты “Легенда пра пчалу” серыі “Беларускія народныя легенды” (сярэбраная тыражом 1,1 тысячы штук і медна-нікелевая — 2 тысячы штук), манеты “Свет вачыма дзяцей. 2017” (сярэбраная — 1 тысяча штук, медна-нікелевая — 2 тысячы штук).
Наміналы новых памятных сярэбраных манет складуць 20 рублёў, медна-нікелевых — 1 рубель.