Нацыянал-бальшавікі аштрафаваныя і асуджаныя на розныя тэрміны арышту

Нацыянал-бальшавікі, якія спрабавалі правесці флэшмоб супраць закрыцця Рэспубліканскай агульнасаматычнай бальніцы дэпартамента выканання пакаранняў МУС, аштрафаваныя і асуджаныя на розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар нацыянал-бальшавікоў Дзмітрый Сіняк, адзін з лідараў аргкамітэта па стварэнні НБП Яўген Контуш асуджаны на 12 сутак, Ігар Сідаровіч — на 10 сутак, Яўген Амялькоў — на сем сутак. Аляксей Шкундзіч і сам Сіняк аштрафаваныя на 15 базавых велічынь кожны. Яшчэ двое непаўналетніх былі адпушчаныя. Разгляд спраў праходзіў у судзе Ленінскага раёна Мінска. Хлопцаў судзілі за парушэнне парадку арганізацыі або правядзенне масавага мерапрыемства або пікетавання.

Нагадаем, 1 красавка супрацоўнікі праваахоўных органаў спынілі спробы актывістаў нацыянал-бальшавіцкага руху правесці ў Мінску флэшмоб супраць закрыцця бальніцы. Яго ўдзельнікі мелі намер перадаць у дэпартамент адпаведны зварот. Пры гэтым яны неслі з сабой маленькую кардонную труну — яна заклікана была сімвалізаваць, што можа адбыцца са зняволенымі, пазбаўленымі медыцынскай дапамогі. На падыходзе да будынка ўдзельнікаў акцыі затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі