Над амбасадай Швецыі ў Мінску вывесілі сцяг (фотафакт)

Пра сустрэчу вядома толькі тое, што на ёй дыпламаты абмеркавалі “пытанні беларуска-шведскага супрацоўніцтва”. На сайце амбасады размешчаная навіна аб тым, што для наведнікаў яна адкрытая з 10 верасня. А вось дакументы на атрыманне шведскай візы пакуль па-ранейшаму прымаюцца ў амбасадзе Эстоніі.

Нагадаем, што папярэднік ОбергаСтэфан Эрыксан — быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля таго, як афіцыйны Мінск адмовіўся працягнуць яго паўнамоцтвы. Шмат хто звязаў гэтае рашэнне беларускага МЗС з так званым “шведскім дэсантам” 4 ліпеня 2012 года. Тады група шведскіх піяршчыкаў арганізавала нелегальны палёт над Беларуссю на невялічкім самалёціку, адкуль скідвалі мяккіх цацачных мядзведзікаў з заклікамі да беларускіх уладаў вярнуць свабоду слова.

Сустрэча Алены Купчыной з Марцінам Обергам, фота з сайта МЗС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі