Над Мінскам у сераду завіс смог
У сталіцы адчуваецца выразны пах дыму, бачнасць пагоршылася праз смог. Аднак спецыялісты кажуць, што ніякіх пажараў каля Мінску няма.
У каментары парталу tut.by прэс-сакратар МНС па Мінску Віталь Дэмбоўскі паведаміў, што пажараў, надзвычайных сітуацый у сталіцы і яе ваколіцах не зафіксавана. Смог і пах дыму ён патлумачыў метэаралагічнай з'явай — інверсіяй. Пры пахаладанні цёплае паветра паднялося ўверх, што стварыла бар'ер для выхаду выкідаў і дыму ад дзейнасці горада — машын, прадпрыемстваў, ацяплення прыватных дамоў.
Гэтую інфармацыю пацвердзілі спецыялісты Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама ў Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Медыкі рэкамендуюць людзям са слабым здароўем гуляць на адкрытых, прадзіманых прасторах, далей ад магістраляў і прамысловых прадпрыемстваў.
Фота — tut.by