Надвор'е на 21 траўня: уначы замаразкі, удзень дажджы
У чацвер, 21 траўня, уначы ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Зранку і ўдзень прагназуецца павелічэнне воблачнасці, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, зранку і ўдзень парывісты, месцамі моцны парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-5 вышэй за нуль, у асобных раёнах чакаюцца замаразкі ад 0 да -2. Удзень паветра прагрэецца да +6...+12, па поўдні прагназуецца 13-15 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.