Надзея Скардзіна заняла 5-е месца ў гонцы з масавым стартам
Надзея Скардзіна заняла 5-е месца ў гонцы з масавым стартам на трэцім этапе Кубка свету па біятлоне, які прайшоў у славенскай Паклюцы. Сярод 30 удзельніц яна была адзінай беларускай. Гонку выйграла Кайса Мякярайнен з Фінляндыі — 34.40,2 (1-0-0-0), другое месца заняла чэшка Габрыела Саўкалава — +11,8 (0-0-0-0), трэцяе — Вольга Падчуфарава з Расіі — + 27,7 (0-0-0-0). Вынік Скардзіны: +48,0 (0-0-0-0).
4-ы этап Кубка свету пройдзе ў наступным годзе, з 7 студзеня ў нямецкім Аберхофе. На рахунку беларускіх мужчынскай і жаночай зборных дагэтуль няма медалёў.
У агульным заліку Кубка свету лідыруе Габрыела Саўкалава — 349 ачкоў, Надзея Скардзіна з 185 ачкамі — на 14-м месцы.
Фота: БЕЛТА