Намеснік кіраўніка Адміністрацыі — пра санкцыі ЗША: мы глыбока не вывучалі заявы

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі — пра санкцыі ЗША: мы глыбока не вывучалі заявы

Кіраўніцтва Беларусі яшчэ не разглядала заяву ЗША пра магчымае аднаўленне эканамічных санкцыяў супраць беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой.

"Гэта свежыя заявы. Так ужо моцна глыбока мы іх не вывучалі. Я так разумею, проста ў калег падышоў ўжо тэрмін. Звычайна ў сакавіку-красавіку яны разглядаюць такія рашэнні і цяпер анансавалі іх, па меншай меры, на ўзроўні асобных афіцыйных асоб. Лічу, на ўзроўні ўрада нашай рэспублікі гэтая сітуацыя будзе вывучаная. У выпадку неабходнасці нейкія рэчы будуць дакладзеныя прэзідэнту, і абавязкова будуць нейкія меры рэагавання ў выпадку, калі гэтая пагроза стане нейкай рэальнасцю", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка. 

Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Нед Прайс паведаміў, што з 26 красавіка ЗША могуць аднавіць санкцыі супраць дзевяцт прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны Беларусі. Яны былі прыпыненыя ў 2015 годзе. Прычынай такіх мер Прайс назваў рэпрэсіі ў Беларусі і наяўнасць больш як 300 палітвязняў. 

Пад санкцыі трапяць канцэрна "Белнафтахім" і яго прадстаўніцтвы, "Белшына", "Гродна Азот", "Гродна Хімвалакно", "Лакафарба", "Нафтан", "Полацк-Шкловалакно" і "Беларускі нафтавы гандлёвы дом".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі