Намміністра спорту і турызму — пра платныя дарогі: Гэта сусветная практыка

Чэслаў Шульга: "Мы ўздымалі гэтае пытанне перад Мінтрансам, каб турыст не адчуваў дыскамфорту. Прасілі інфармацыю, каб данесці да турыстаў, з якімі цяжкасцямі яны сутыкнуцца”.



Паводле чыноўніка, на сёння сітуацыя з платнымі дарогамі стабілізавалася. А практыку аплаты дарог Шульга лічыць “сусветнай з’явай”.



Нагадаем, пасля ўвядзення гэтай платнай сістэмы многія замежныя кіроўцы сутыкнуліся з праблемамі ў Беларусі. Яны не маглі аплаціць дарогу, бо не было дзе, а пасля атрымоўвалі вялікія штрафы.



Фота — transinfo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі