Нападаючы "Гомеля" Дзмітрый Камароўскі пераходзіць у 2-гі расійскі дывізіён

Ужо 10 чэрвеня Камароўскі далучыцца да сваёй новай каманды, паведамляе афіцыйны сайт ФК "Гомель".


Адзначаецца, што клуб "выканаў свае абавязацельствы перад нападаючым і не стаў ствараць перашкоды пры пераходзе гульца на новы для яго ўзровень".


Дзмітрыю Камароўскаму 26 гадоў. Некалькі сезонаў ён выступаў за салігорскі "Шахцёр". За "Гомель" згуляў 12 матчаў, галоў не забіў, на яго рахунку толькі адна галявая перадача.

У мінулым чэмпіянаце Расіі "Ротар" заняў 9-е месца ў 2-м дывізіёне.
 

Фота — football.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі